Святы Пасад далучыўся да Канвенцыі аб перадачы асуджаных асоб
Апостальская Сталіца ад імя Дзяржавы Ватыкан далучылася да Канвенцыі аб перадачы асоб, асуджаных да пазбаўлення волі, а таксама да яе дадатковых пратаколаў.
12 красавіка 2019 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што 15 студзеня 2019 г. у штаб-квартэры Савета Еўропы, мансеньёр Паола Рудэлі, Спецыяльны прадстаўнік Святога Пасаду пры гэтай арганізацыі, перадаў дакументы аб далучэнні Дзяржавы Ватыкан да Канвенцыі Савета Еўропы аб перадачы асоб, асуджаных да пазбаўлення волі, ад 21 сакавіка 1983 г., і да Дадатковага пратаколу да Канвенцыі аб перадачы асоб, асуджаных да пазбаўлення волі, ад 18 снежня 1997 г.
Мансеньёр Рудэлі перадаў таксама ратыфікацыйныя граматы Пратаколу аб унясенні паправак у Дадатковы пратакол да Канвенцыі аб перадачы асоб, асуджаных да пазбаўлення волі, ад 22 лістапада 2017 г.
Канвенцыя і Дадатковы пратакол увойдуць у сілу для Дзяржавы Ватыкан 1 мая 2019 г.
12 красавіка 2019, 12:36