Базыліка св. Пятра. Ілюстратыўнае фота Базыліка св. Пятра. Ілюстратыўнае фота 

Завершана падрыхтоўка Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам завяршыла падрыхтоўку новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі, працоўная назвай якой “Praedicate evangelium”.

Чарнавы варыянт дакументу, зацверджанага Радай кардыналаў, будзе дасланы нацыянальным епіскапатам, Сінодам Усходніх Цэркваў, Дыкастэрыям Рымскай курыі, Канферэнцыям вышэйшых настаяцеляў і настаяцельніц манаскіх супольнасцей, а таксама ў некаторым Папскім універсітэтам. Усе адрасаты пасля вывучэння тэксту павінны падзяліцца сваімі заўвагамі і прапановамі.

29-я сустрэча папскіх дарадчыкаў праходзіла 8-10 красавіка 2019 г. у Ватыкане. У ёй прымаў удзел Пантыфік. У ходзе пасяджэння было падкрэслена, што Рымская курыя, у святле новай Апостальскай канстытуцыі, павінна набыць больш місійны характар. Гаворка ішла пра важнасць умацавання сінадальнасці на ўсіх узроўнях Касцёла, павышэння прысутнасці жанчын на кіраўнічых пасадах ва ўстановах Святога Пасаду. Адзначалася, што Рада кардыналаў – гэта структура, мэта якой заключаецца ў дапамозе Пантыфіку ў кіраванні Касцёлам, таму яе праца не будзе спынена пасля абнародавання Канстытуцыі.

Удзельнікі нарады пазнаёміліся з вынікамі пленарнай сесіі Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, якая прайшла ў Ватыкане на мінулым тыдні. Старшыня гэтай структуры, кардынал Шон О’Мэлі, падзякаваў Святому Айцу за сустрэчу “Абарона непаўналетніх у Касцёле”, якая адбылася ў лютым, а таксама за выданне новых нормаў для Ватыкану па абароне дзяцей і ўразлівых асоб.

Наступнае пасяджэнне Рады запланавана на 25-27 чэрвеня 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 красавіка 2019, 14:55