Пошук

Архіепіскап Ян Эрнэст Архіепіскап Ян Эрнэст 

Новы прадстаўнік Англіканскай Царквы пры Святым Пасадзе

Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі прызначыў сваім новым асабістым прадстаўніком пры Святым Пасадзе архіепіскапа Яна Эрнэста. Ён таксама ўзначаліць Англіканскі цэнтр у Рыме.

64-гадовы Эрнэст з 2001 г. узначальвае англіканскую супольнасць Маўрыкія, астраўной дзяржавы ва Усходняй Афрыцы. Адначасова, з 2006 г. па 2017 г., быў прадстаяцелем Правінцыі Індыйскага Акіяна. Сваю пасаду ў Рыме іерарх павінен заняць пасля вераснёўскага візіту Францішка на Маўрыкій.

Трэба адзначыць, што архіепіскап Джэральд Джэймс Ян Эрнэст працуе ў цесным супрацоўніцтве з каталіцкім біскупам Порт-Луі, сталіцы Маўрыкія, кардыналам Марысам П’я. Неаднаразова іерархі агучвалі сумесную пазіцыю па сацыяльным і экалагічным пытанням, а таксама разам прамаўлялі тэле-пасланне на Божае Нараджэнне. У дзяцінстве Эрнэст хадзіў у каталіцкую школу, а падчас падрыхтоўкі да ардынацыі ў Англіканскай Царкве наведваў лекцыі ў каталіцкай духоўнай семінарыі.

Пасада кіраўніка Англіканскага цэнтра ў Рыме і асабістага прадстаўніка Архіепіскапа Кентэрберыйскага пры Святым Пасадзе заставалася вакантнай з снежня 2018 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 мая 2019, 12:59