Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстратыўнае фота Ілюстратыўнае фота 

Ватыканскія ініцыятывы да 500-годдзя смерці Леанарда Да Вінчы

Ватыканскія ўстановы выступілі з шэрагам ініцыятыў, прымеркаваных да 500-годдзя з дня смерці Леанарда Да Вінчы. Геній эпохі Адраджэння адышоў у вечнасць 2 мая 1519 г. у французскім горадзе Амбруаз.

У майстэрнях Ватыканскіх музеяў быў адрэстаўраваны шоўкавы габелен, які з’яўляецца адной з першых копій фрэскі “Апошняя вячэра” Да Вінчы для дамініканскага кляштару Санта-Марыя-дэле-Грацые ў Мілане. Тканы выраб ствараўся ў перыяд паміж 1505-1510 гг. па замове французскага караля. У 1533 г. яго падарылі папу Кліменту VII. Рэстаўрацыя шэдэўра працягвалася паўтара гады.

Іншая ініцыятыва Ватыканскіх музеяў – бясплатная выстава незавершанай карціны Леанарда да Вінчы “Святы Іеранім у пустыні”. Яна праходзіць з 22 сакавіка па 22 чэрвеня 2019 г. у выставачнай зале крыла Карла Вялікага, размешчанай у каланадзе плошчы св. Пятра. Карціна пісалася ў перыяд паміж 1480-1482 гг. Яна не была завершана і таму лічыцца адным з самых цікавых твораў Леанарда Да Вінчы.

500-годдзе смерці фларэнтыйскага генія адзначыла выпускам адмысловай маркі і ватыканскае Нумізматычнае і філатэлістычнае бюро. На паштовым знаку, коштам 1,15 еўра, змешчана выява карціны “Святы Іеранім у пустыні”. Калекцыянеры могуць набыць таксама філатэлістычны набор з чатырох такіх марак, упрыгожаны партрэтам Леанарда Да Вінчы з фрэскі “Афінская школа” Рафаэля, якая захоўваецца ў Ватыканскіх музеях. Набор выйшаў накладам 50 тыс.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 мая 2019, 13:14
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031