1559987585494.JPG

“Дзіцячы цягнік” прывёз у Ватыкан 400 пасажыраў

Францішак сустрэўся 8 чэрвеня 2019 г. з пасажырамі “Дзіцячага цягніка”, які прывёз у Ватыкан 400 юнакоў і дзяўчат з розных куткоў Італіі. Ініцыятыву, як і ў мінулыя гады, падрыхтавала Папская рада па культуры.

Дзеці прыбылі з рэгіёнаў, пацярпелых ад стыхійных бедстваў. Самую вялікую адлегласць пераадолела група з Сардзініі, большую частку дарогі – на караблі. На рымскім вакзале Тэрміні, яны далучыліся да аднагодак з Генуі і Неапаля і ўжо цягніком прыбылі на ватыканскую чыгуначную станцыю.

Папа прымаў хлопчыкаў і дзяўчынак у двары Сан-Дамазо Апостальскага палацу. Падчас спантаннай гутаркі, Францішак выказаў салідарнасць і падбадзёрыў сваіх гасцей.

Ініцыятыва, якую падтрымлівае Італьянская чыгунка, прайшла сёлета ўжо ў сёмы раз.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 чэрвеня 2019, 16:11