Пошук

Кансісторый па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота Кансісторый па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота 

Абвешчана дата кананізацыі бл. Джона Генры Ньюмана

13 кастрычніка 2019 г. пройдзе кананізацыя пяці благаслаўлёных. Такое рашэнне было прынята на Звычайным публічным кансісторыі па кананізацыйных справах, які адбыўся 1 ліпеня ў Ватыкане.

Найбольш вядомы з будучых святых – бл. Джон Генры Ньюман (1801-1890), кардынал Святога Рымскага Касцёла, заснавальнік Араторыя св. Філіпа Нэры ў Англіі. Былы англіканін, ён з’яўляецца адным з самых выбітных каталіцкіх дзеячаў у гісторыі гэтай краіны. Славуты англійскі пастыр, тэолаг і пісьменнік быў беатыфікаваны Бэнэдыктам XVI падчас яго візіту ў Вялікабрытанію ў верасні 2010 г.

Кананізаваны будуць таксама: бл. Джузэпіна Ваніні (1859-1911), італьянская законніца, заснавальніца кангрэгацыі Дачок св. Каміла; бл. Марыя Тэрэза Кірамэль Манкідыян (1876-1926), індыйская законніца, заснавальніца кангрэгацыі Сясцёр Святой Сям’і; бл. Дульчэ Лопэс Понтэс (1914-1992), бразільская законніца з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі; бл. Маргарыта Бэйз (1815-1879), швейцарская свецкая верніца, панна, член Трэцяга францішканскага ордэна.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 ліпеня 2019, 12:01