Абвешчана дата кананізацыі бл. Джона Генры Ньюмана
Найбольш вядомы з будучых святых – бл. Джон Генры Ньюман (1801-1890), кардынал Святога Рымскага Касцёла, заснавальнік Араторыя св. Філіпа Нэры ў Англіі. Былы англіканін, ён з’яўляецца адным з самых выбітных каталіцкіх дзеячаў у гісторыі гэтай краіны. Славуты англійскі пастыр, тэолаг і пісьменнік быў беатыфікаваны Бэнэдыктам XVI падчас яго візіту ў Вялікабрытанію ў верасні 2010 г.
Кананізаваны будуць таксама: бл. Джузэпіна Ваніні (1859-1911), італьянская законніца, заснавальніца кангрэгацыі Дачок св. Каміла; бл. Марыя Тэрэза Кірамэль Манкідыян (1876-1926), індыйская законніца, заснавальніца кангрэгацыі Сясцёр Святой Сям’і; бл. Дульчэ Лопэс Понтэс (1914-1992), бразільская законніца з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі; бл. Маргарыта Бэйз (1815-1879), швейцарская свецкая верніца, панна, член Трэцяга францішканскага ордэна.