Кардынал Дзяржсакратар: Папа едзе ў Афрыку з пасланнем надзеі
Думкамі адносна Апостальскага падарожжа Францішка на афрыканскі кантынент, якое пройдзе з 4 па 10 верасня 2019 г., падзяліўся Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін.
На думку пурпурата, візіт Святога Айца будзе несці ў сабе тры прынцыпова важныя ідэі: “настойванне на тэме міру, потым, канечне, тэма аховы навакольнага асяроддзя, у адпаведнасці з “Laudato si’”, затым – культура сустрэчы, і ўсё гэта ў вымярэнні надзеі”.
“Новая старонка з нядаўняга часу адкрыта ў гісторыі Мазамбіка. У гісторыі, якая была вельмі складанай, вельмі змучанай”, - заўважыў кардынал Паралін, нагадаўшы пра вайну за незалежнасць, грамадзянскую вайну і працяглы час нестабільнасці і канфлікту, які меў месца ў краіне нават пасля падпісання ў 1992 г. мірных пагадненняў.
, - сказаў Дзяржсакратар.
Францішак хоча заклікаць мыслення па-новаму, да ўзаемнага выслухоўвання, супрацоўніцтва на карысць усебаковага развіцця насельніцтва – гэта важна як для Мазамбіка, так і для многіх іншых частак свету, дзе ўспыхваюць канфлікты, падсумаваў іерарх.
Што датычыць Мадагаскара, галоўны выклік, якому гэтая краіна вымушана супрацьстаяць, – гэта адсутнасць перспектыў і магчымасцей для росту моладзі, а таксама беднасць, ад якой пакутуе большая частка насельніцтва, працягнуў пурпурат.
, - падкрэсліў кардынал Паралін.
У сваю чаргу, тэма культуры сустрэчы, на думку Дзяржсакратара Яго Святасці, найбольш актуальная для Рэспублікі Маўрыкій – “шматэтнічнай, шматрэлігійнай і шматкультурнай”. Неабходнасць сустрэчы паміж рознасцямі ў такім кантэксце становіцца відавочнай: каб пераадольваць любую форму дыскрымінацыі, быць адкрытымі на прыняцце мігрантаў, весці міжрэлігійны дыялог, “які павінен служыць на карысць супрацоўніцтва з мэтай супрацьстаяння і вырашэння праблем грамадства і ўсяго свету”, - заўважыў бліжэйшы супрацоўнік Папы.
Кардынал Паралін выказаў перакананне, што “афрыканцы павінны ўсведамляць сваю адказнасць за пошук унутры свайго грамадства, сваіх краін, рашэнняў афрыканскіх праблем”. У сувязі з гэтым ён пажадаў краінам Афрыкі, у якія накіроўваецца разам з Пантыфікам, “абноўленага ўсведамлення таго, што лёс Афрыкі, яе будучыні – у руках афрыканцаў”. Другім пажаданнем кардынала з’яўляецца спадзяванне на ўвагу да Афрыкі з боку міжнароднай супольнасці.
“Афрыка мае патрэбу ў сябрах: не ў асобах, якія глядзяць на яе карыслівымі вачыма, а ў людзях, якія б сапраўды стараліся дапамагчы гэтаму кантыненту задзейнічаць усе свае рэсурсы, усе свае сілы, каб дэманстраваць прагрэс і ісці наперад”, - сцвердзіў кардынал Дзяржсакратар.
З 4 па 10 верасня 2019 г. Францішак будзе знаходзіцца на афрыканскім кантыненце з Апостальскім візітам. Падчас пілігрымкі Пантыфік, якога будзе суправаджаць кардынал Пьетра Паралін, наведае тры паўднёваафрыканскія краіны: Мазамбік, Мадагаскар і Маўрыкій.