Пошук

Папа Пій ХІ падчас кіназдымкі. Ілюстрацыйнае фота Папа Пій ХІ падчас кіназдымкі. Ілюстрацыйнае фота 

Заснаваны мультымедыйны архіў ватыканскай дыкастэрыі

Дыкастэрыя па камунікацыі Святога Пасаду заснавала мультымедыйны архіў. Аб гэтым распарадзіўся прэфект установы Паола Руфіні. Архіў будзе звязаны з Цэнтральнай архіўнай камісіяй Святога Пасаду.

Мэта ініцыятывы – захаваць і перадаць будучым пакаленням асабліва значныя гістарычныя дакументы, у першую чаргу тыя, якія датычацца дзейнасці Рымскіх Пантыфікаў.

Гаворка ідзе аб аблічбоўцы і каталагізацыі аўдыё-, відэа-, фота- і тэкставых матэрыялаў і дакументаў усіх устаноў, якія зараз уваходзяць у склад Дыкастэрыі па камунікацыі.

Каардынатарам архіва прызначаны Пьетра Кока, які раней займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара Ватыканскага радыё.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 жніўня 2019, 11:35