Заснаваны мультымедыйны архіў ватыканскай дыкастэрыі
Дыкастэрыя па камунікацыі Святога Пасаду заснавала мультымедыйны архіў. Аб гэтым распарадзіўся прэфект установы Паола Руфіні. Архіў будзе звязаны з Цэнтральнай архіўнай камісіяй Святога Пасаду.
Мэта ініцыятывы – захаваць і перадаць будучым пакаленням асабліва значныя гістарычныя дакументы, у першую чаргу тыя, якія датычацца дзейнасці Рымскіх Пантыфікаў.
Гаворка ідзе аб аблічбоўцы і каталагізацыі аўдыё-, відэа-, фота- і тэкставых матэрыялаў і дакументаў усіх устаноў, якія зараз уваходзяць у склад Дыкастэрыі па камунікацыі.
Каардынатарам архіва прызначаны Пьетра Кока, які раней займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара Ватыканскага радыё.
08 жніўня 2019, 11:35