Папа сустрэўся з прадстаўніком англіканаў пры Святым Пасадзе
Як паведаміў сам іерарх, ён збіраецца прывезці з сабой досвед добрых экуменічных адносін. “Маўрыкій мае выключна добры досвед на экуменічным полі за апошнія 45 гадоў, з часу існавання Камітэта па экуменізме. Ёсць шмат сумесных ініцыятыў. Абедзве Царквы імкнуцца да таго, што нас аб’ядноўвае”, - паведаміў архіепіскап Эрнэст.
Ён прывёў прыклад вострава Радрыгес, дзе ёсць сярэдняя школа, якой католікі і англікане кіруюць разам. “Мы таксама праводзім сумесныя біблійныя і тэалагічныя курсы. Да таго ж і я, і кардынал П’я, мы вельмі адчувальныя да сацыяльных праблем у нашай краіне. Напрыклад, мы сумесна выказваліся на тэму абортаў і незаконнага абароту наркотыкаў, публікуем агульныя пасланні на Божае Нараджэнне, заклікаем да супрацоўніцтва іншыя хрысціянскія канфесіі. Мы разам працуем у сферы адукацыі і грамадскай дзейнасці”, - падкрэсліў арцыбіскуп Эрнэст перад сваім прыездам у Рым.