Францішак прыняў адстаўку кіраўніка Ватыканскай жандармерыі
14 кастрычніка 2019 г. Папа прыняў адстаўку камандуючага Ватыканскай жандармерыяй Даменіка Джані. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.
Джані папрасіў аб звальненні ў сувязі з уцечкай канфідынцыйнага распараджэння аб адміністрацыйных абмежаваннях, накладзеных на некалькіх супрацоўнікаў Святога Пасаду, што нанесла ім і жандармерыі рэпутацыйную шкоду.
Святы Айцец выказаў удзячнасць афіцэру за яго жэст, які сведчыць аб інстытуцыянальнай чуласці, і за працу, якую ён выконваў з пакорай і разважлівасцю. Развітваючыся з Джані, Францішак адзначыў яго надзвычайную кампетэнтнасць у выкананні шматлікіх задач, таксама на міжнародным узроўні, і бясспрэчны прафесіяналізм, які ён унёс у працу Ватыканскай жандармерыі.
14 кастрычніка 2019, 15:54