Святы Пасад пракаментаваў ход працэсу над кардыналам Пэлам
“Пацвярджаючы давер да аўстралійскай сістэмы юстыцыі, Святы Пасад прызнае рашэнне Вярхоўнага суда Аўстраліі, прыняць просьбу аб апеляцыі, пададзеную кардыналам Джорджам Пэлам, усведамляючы, што кардынал заўсёды заяўляў аб сваёй невінаватасці. У той жа час Святы Пасад яшчэ раз пацвярджае сваю блізкасць да тых, хто пацярпеў ад сексуальнага гвалту з боку прадстаўнікоў духавенства”, - гаворыцца ў заяве.
Вярхоўны суд Аўстраліі пагадзіўся разгледзець апеляцыю адвакатаў кардынала Пэла, які быў асуджаны ў 2018 г. на шэсць гадоў пазбаўлення волі за сексуальныя дамаганні адносна двух падлеткаў у 1996 г., калі быў арцыбіскупам Мельбурна. Згодна з прысудам, ён можа падаць заяву на ўмоўна-датэрміновае вызваленне толькі пасля адбыцця 3 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі. 78-гадовы кардынал знаходзіцца ў турме ўжо 176 дзён.