Ватыканскія музеі з новай выставай: дыпламатыя праз мастацтва
Экспазіцыя, што адкрыецца 14 лістапада 2019 г. у Залі XVII, прадставіць самыя значныя творы венецыянца Карла Крывэлі, які працаваў у перыяд з 1463 па 1494 гг. Ён вядомы вытанчанасцю сваіх стылёвых і вобразных вынаходстваў, адрозніваўся надзвычайнай арыгінальнасцю мастацкай мовы, быў выдатным каларыстам – яркія колеры яго карцін гарманічна ўраўнаважаны, напоўнены сімваламі, што не заўсёды паддаюцца расшыфроўцы.
Сярод выстаўленых твораў будуць тры шэдэўры, нядаўна адрэстаўраваныя ў майстэрнях Ватыканскіх музеяў, дзякуючы шчодрай падтрымцы амерыканскіх мецэнатаў: пяцісекцыйны поліптых Мадонна з дзіцём і святымі (1481 г.), Мадонна з дзіцём (1482 г.) і люнет з выявай П’еты (1488-1489 гг.). Усе яны прайшлі не толькі дакладнае аднаўленне, але і складаныя даследаванні, якія адкрылі шлях для новай інтэрпрэтацыі з невядомай раней перспектывы.