Пошук

Яслі з Трэнта. Ілюстрацыйнае фота Яслі з Трэнта. Ілюстрацыйнае фота 

Інаўгурацыя святочнага ансамбля на плошчы св. Пятра

У Ватыкане 5 снежня 2019 г. пройдзе ўрачыстая інаўгурацыя каляднага ансамбля на плошчы св. Пятра. Ялінка і яслі будуць радаваць рымлян, пілігрымаў і турыстаў да 12 студзеня 2020 г.

Сёлетнія яслі Божага Нараджэння – гэта падарунак італьянскай правінцыі Трэнта. У іх прысутнічаюць характэрныя для паўночнаітальянскага рэгіёна драўляныя архітэктурныя элементы, а таксама 25 фігур у чалавечы рост, вышынёй да 1,80 метра. Яны выраблены з паліхромнай драўніны. У канструкцыі ясляў былі выкарыстаны ствалы дрэў з раёнаў, пацярпелых ад жудасных ураганаў, якія абрынуліся на Трэнта ў кастрычніку-лістападзе 2018 г.

Вялікая калядная ялінка на плошчу св. Пятра, а таксама меншыя, у рэзідэнцыі Францішка і Бэнэдыкта XVI, Апостальскі палац і Ватыканскія музеі, прыехалі сёлета з Альтап’яна-дзі-Азіяга, што ў правінцыі Вічэнца, на паўночным усходзе Італіі. Ахвяраваў святочныя дрэвы кансорцыум Ротца, Пэдэскала і Сан-Пьетра.

Традыцыя ставіць ялінку на галоўнай ватыканскай плошчы быў уведзены ў 1982 г. св. Янам Паўлам II. Ідэя вельмі хутка атрымала шырокае прызнанне як у рымлян, так і ў замежных пілігрымаў. Першапачаткова дрэвы прывозілі з італьянскіх лясоў, але іншыя краіны хутка далучыліся да кампаніі, разглядаючы ахвяраванне ялінкі Пантыфіку як гонар і адначасова як магчымасць прасоўвання свайго рэгіёна.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 снежня 2019, 12:46