Інаўгурацыя святочнага ансамбля на плошчы св. Пятра
Сёлетнія яслі Божага Нараджэння – гэта падарунак італьянскай правінцыі Трэнта. У іх прысутнічаюць характэрныя для паўночнаітальянскага рэгіёна драўляныя архітэктурныя элементы, а таксама 25 фігур у чалавечы рост, вышынёй да 1,80 метра. Яны выраблены з паліхромнай драўніны. У канструкцыі ясляў былі выкарыстаны ствалы дрэў з раёнаў, пацярпелых ад жудасных ураганаў, якія абрынуліся на Трэнта ў кастрычніку-лістападзе 2018 г.
Вялікая калядная ялінка на плошчу св. Пятра, а таксама меншыя, у рэзідэнцыі Францішка і Бэнэдыкта XVI, Апостальскі палац і Ватыканскія музеі, прыехалі сёлета з Альтап’яна-дзі-Азіяга, што ў правінцыі Вічэнца, на паўночным усходзе Італіі. Ахвяраваў святочныя дрэвы кансорцыум Ротца, Пэдэскала і Сан-Пьетра.
Традыцыя ставіць ялінку на галоўнай ватыканскай плошчы быў уведзены ў 1982 г. св. Янам Паўлам II. Ідэя вельмі хутка атрымала шырокае прызнанне як у рымлян, так і ў замежных пілігрымаў. Першапачаткова дрэвы прывозілі з італьянскіх лясоў, але іншыя краіны хутка далучыліся да кампаніі, разглядаючы ахвяраванне ялінкі Пантыфіку як гонар і адначасова як магчымасць прасоўвання свайго рэгіёна.