Чаму Амазонія важная для ўсіх нас?
Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ заўважыў, што новая Апостальская адгартацыя Папы “Querida Amazonia”, напісана як любоўны ліст, перапоўнены паэтычнымі цытатамі. Гэта дапамагае чытачу ўвайсці ў кантакт з невымоўнай прыгажосцю амазонскага рэгіёну, а таксама з яго штодзённымі драмамі.
“Чаму Амазонія важная для ўсіх нас?” – адказ на гэтае пытанне гучыць у пасланні старонка за старонкай. Па-першае, таму што ўсё ўзаемазвязана і “раўнавага нашай планеты залежыць ад стану здароўя Амазоніі”. Паколькі клопат аб людзях і клопат аб экасістэмах не могуць быць аддзелены адно ад аднаго, нас не могуць пакінуць абыякавымі ні знішчэнне чалавечага і культурнага багацця індзейскіх народаў, ні разбурэнні і звышактыўная палітыка вырубкі лясоў.
Амазонію робіць паўсюднай таксама той факт, што праблемы, якія адбываюцца там, ужо набліжаюцца да нас: гэта наступствы глабалізаванай эканомікі і фінансавай сістэмы, усё менш прымальнай для чалавечага жыцця і навакольнага асяроддзя; суіснаванне народаў і культур, глыбока адрозных паміж сабой, міграцыя; неабходнасць абараніць стварэнне, якому пагражаюць смяротныя раны.
У Амазоніі чалавек – гэта не хвароба, якую трэба перамагчы, каб вылечыць прыроду. Карэнныя народы Амазоніі трэба абараняць разам з іх культурамі і традыцыямі. Яны не могуць быць выключаны з місіі, пастырскага клопату Касцёла, так добра прадстаўленага абпаленымі сонцам тварамі шматлікіх пажылых місіянераў, здольных па некалькі дзён плыць на каноэ толькі дзеля таго, каб сустрэчы з мізэрна маленькімі групамі людзей і прынесці ім ласкавасць Бога разам з адраджаючым суцяшэннем Яго сакрамэнтаў.
Гэтае пытанне абмяркоўваецца ўжо даўно і можа абмяркоўвацца ў будучыні, бо “дасканалае і пастаяннае ўстрыманне” вядома ж “не патрабуецца паводле самой натуры святарства”, як сцвердзіў Другі Ватыканскі Сабор. На гэтае пытанне Наступнік св. Пятра, пасля малітвы і разважання, вырашыў адказаць тым, што ён не прадугледжвае змен і далейшых выключэнняў з правіл, ужо існуючых у касцёльнай дысцыпліне, але заклікае пачынаць ад самага важнага: веры, уцелаўлёнай у жыццё, абноўленага місійнага запалу, плёна ласкі, гэта значыць плёна адкрытасці на дзейнасць Бога, а не маркетынгавых стратэгій ці камунікацыйный тэхналогій рэлігійных influencer.
Яна заклікае адказаць з шчодрасцю, накіроўваючы новых місіянераў, прызнаючы каштоўнасць усіх дароў і робячы асноўны акцэнт на непасвячаных касцёльных служыцелях і служэннях, якія можна стабільна даручаць свецкім, у тым ліку жанчынам, праз афіцыйнае прызнанне. Менавіта на гэтым месцы Францішак кажа пра незаменны ўклад жанчын. Ён нагадвае, што ў Амазоніі вера была перададзена і засталася жывой дзякуючы прысутнасці “моцных і шчодрых” жанчын, нават там, дзе не было ніводнага святара, напісаў Андрэа Тарніелі.