Новы падсакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў
Святар нарадзіўся ў 1977 г. у паўночнаітальянскім горадзе Монца. Вучыўся ў Міланскай духоўнай семінарыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2002 г. Выконваў розныя душпастырскія абавязкі, займаўся працай з моладдзю, выкладаў рэлігію ў дзяржаўнай школе, быў капеланам у хоспісе. Пасля заканчэння ў 2010 г. Папскага інстытута арабскіх даследаванняў і ісламістыкі прымаў удзел у ініцыятывах Міланскай архідыяцэзіі, звязаных з дыялогам з ісламам. З 2011 г. на службе ў Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.
Дыкастэрыя Рымскай курыі каардынуе дзейнасць усходніх каталіцкіх супольнасцей. З 2007 г. ёй кіруе кардынал Леанарда Сандры. Пасада сакратара застаецца вакантнай пасля прызначэння архіепіскапа Кірыла Васіля Апостальскім адміністратарам Кошыцкай епархіі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы.