Прэзідэнт Венгрыі з візітам у Ватыкане
14 лютага 2020 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Венгрыя Янаша Адэра. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.
Падчас сардэчных дыскусій, якія праходзілі ў Дзяржаўным сакратарыяце, былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны. Бакі звярнулі ўвагу на стогадовы юбілей дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Венгрыяй і трыццатую гадавіну іх аднаўлення. Узгадалі і пра 52-гі Міжнародны эўхарыстычны кангрэс, што пройдзе ў верасні ў Будапешце.
Акрамя таго, былі разгледжаны розныя тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, такія як сацыяльная справядлівасць, гасціннасць, падтрымка сям’і, экалогія, а таксама сучаснасць і будучыня Еўропы.
14 лютага 2020, 13:56