У Ватыкане пераносяцца мерапрыемствы: прычына – каронавірус
Матэа Бруні паведаміў, што патэнцыйная эпідэмія стала прычынай пераносу прэзентацыі тома, прысвечанага кардыналу Чэльса Кастанціні, у Папскім урбаніянскім універсітэце. Мерапрыемства павінна было прайсці з шырокім удзелам грамадскасці і высокіх ватыканскіх іерархаў, уключаючы кардыналаў Пьетра Параліна, Луіса Тагле і Фернанда Філоні.
У Ватыкане прымаюцца і іншыя меры санітарнай бяспекі, хоць да гэтага часу не выяўлена ніводнага выпадку каронавіруса. Дэпартамент аховы здароўя і гігіены падрыхтаваны да прыбыцця пацыентаў з сімптомамі, падобнымі на каронавірус. Ватыканскія медыкі знаходзяцца ў пастаянным кантакце з рэгіёнам Лацыё і аператыўнай групай Міністэрства аховы здароўя, выконваючы ўсе рэкамендацыі. У офісах Святога Пасаду былі ўстаноўлены дазатары з дэзінфікуючым сродкам для рук.
Між тым, у Кітаі зарэгістравана больш за 2 600 смяротных ахвяр каронавіруса, каля 77 300 асоб інфіцыраваны. Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прыйшлі да высновы, што пік распаўсюджвання каронавіруса ў Паднябеснай быў дасягнуты паміж 23 студзеня і 2 лютага, з таго часу колькасць выпадкаў пачала істотна зніжацца.