Дыкастэрыі Святога Пасаду не будуць перапыняць сваю дзейнасць
Ватыканскія ведамствы працягнуць служыць Паўсюднаму Касцёлу, захоўваючы ўсе неабходныя санітарныя нормы, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
12 сакавіка 2020 г. у Ватыкане пад старшынствам кардынала Пьетра Параліна, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы, адбылося пазачарговае міжведамаснае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай курыі.
Нарада была склікана для каардынацыі дзейнасці ватыканскіх устаноў і прыняцця адпаведных рашэнняў, якія тычацца іх супрацоўнікаў, у кантэксце мер, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання каронавіруса.
Было прынята рашэнне, што дыкастэрыі і структуры Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан працягнуць працаваць, служачы Паўсюднаму Касцёлу, у каардынацыі з Дзяржаўным сакратарыятам, выконваючы пры гэтым усе зацверджаныя медыцынскія стандарты і механізмы.
12 сакавіка 2020, 13:56