Пасхальны Трыдуум у Ватыкане пройдзе без пілігрымаў
Прэфектура Папскага дома паведаміла, што ў сувязі пандэміяй каронавіруса ўсе літургічныя цэлебрацыі Пасхальнага Трыдуума ў Ватыкане пройдуць без удзелу шматлікіх пілігрымаў.
Адзначаецца таксама, што да 12 красавіка 2020 г. агульныя аўдыенцыі і малітва “Анёл Панскі” з Папам будуць праходзіць у форме відэатрансляцый. За імі можна будзе сачыць з дапамогай ватыканскіх СМІ, у тым ліку сайту Vatican News.
14 сакавіка Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што на працягу ўсяго наступнага тыдня ватыканскія СМІ будуць надалей трансліраваць у прамым эфір св. Імшы, якія Францішак штодзённа будзе цэлебраваць у 7.00 па сярэднееўрапейскім часе ў капліцы сваёй рэзідэнцыі.
15 сакавіка 2020, 11:02