00372_23122013.jpg

Святы Пасад: амаль чвэрць супрацоўнікаў – жанчыны

У Ватыкане працуе ўсё больш жанчын: у 2019 г. яны складалі амаль чвэрць усяго персаналу. Таксама вырасла доля жанчын у кіраўніцтве Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан.

У 2010 г. падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI для Пантыфіка працавала 4053 чалавекі, сярод іх 697 жанчын – гэта 17%. У 2019 г. колькасць супрацоўнікаў павялічылася да 4618, сярод іх 1016 жанчын – 22%.

Акрамя таго, Францішак падвоіў долю жанчын у кіраўніцтве Святога Пасаду і Ватыкана. Сёння чатыры жанчыны знаходзяцца тут на высокіх пасадах – раней было дзве. У кіраўніцтве Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця працуюць дзве жанчыны: Габрыэла Гамбіна, падсакратар секцыі па справах жыцця, і Лінда Гізоні, падсакратар секцыі па справах свецкіх. У студзені 2020 г. італьянка Франчэска Дзі Джавані стала падсакратаром Секцыі па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята. Ужо з 2004 г. падсакратарамі ў Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця з’яўляюцца жанчыны, цяпер гэта сястра Кармэн Рос Нортэс.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 сакавіка 2020, 12:23