Святы Айцец прыпыніў судовыя працэсы ў Ватыкане
Пантыфік часова прыпыніў працэсуальную дзейнасць ватыканскіх судовых органаў. Следчыя, аднак, працягнуць збіраць доказы і праводзіць неабходныя дзеянні ў адносінах да затрыманых.
З улікам асаблівай сітуацыі, выкліканай распаўсюджваннем каронавіруса, рэскрыптам ад 18 сакавіка 2020 г. Святы Айцец распарадзіўся да 3 красавіка 2020 г. прыпыніць усе працэсуальныя дзеянні, якія праводзяцца судовымі органамі Дзяржавы Ватыкан.
Паведамляецца, што меры не будуць тычыцца следчай дзейнасці і спраў, якія патрабуюць разгляду ў тэрміновым парадку, у тым ліку крымінальных спраў у адносінах да пазбаўленых волі і да асоб, адносна якіх ужыты меры абмежавання асабістай свабоды. Таксама часова прыпынены адлік тэрміну даўнасці.
19 сакавіка 2020, 12:59