Ватыкан: асоба з каронавірусам – не супрацоўнік Святога Пасаду
Урач удакладніў, што выпадак каронавіруса ў Ватыкане, пра які актыўна гавораць у СМІ, тычыцца не супрацоўніка дзяржавы, а знешняй асобы, якая вырашыла прайсці медагляд. На наступны дзень, калі з’явіліся сімптомы, чалавек накіраваўся непасрэдна ў рымскі шпіталь “Джэмэлі”, дзе паведаміў, што быў напярэдадні ў Ватыкане.
Праыесар Арканджэлі паведаміў, што да 3 красавіка 2020 г. будуць закрыты Ватыканскія музеі, некропаль пад базылікай св. Пятра, Музей папскіх віл і музейныя цэнтры папскіх базылік. На тыдзень зачыняць свае дзверы Апостальская бібліятэка і Апостальскі архіў.
Іншыя ўстановы Святога Пасаду і Ватыкана працягваюць працаваць у нармальным рэжыме. Застаюцца адкрытымі медыцынскія ўстановы, уключаючы аптэку, а таксама пункты гандлю, у тым ліку супермаркет. Базыліка св. Пятра адкрыта для наведвання пілігрымамі і турыстамі. Адзінае абмежаванне, гэта кантроль і рэгуляванне колькасці асоб, якія адначасова знаходзяцца ў закрытых памяшканнях.