Бэнэдыкту XVI споўнілася 93 гады
Ён узяў імя са спасылкай на “Папу міру” Бэнэдыкта XV і апекуна Еўропы св. Бэнэдыкта Нурсійскага. Быў першым немцам на Пасадзе св. Пятра з часоў Віктара II (1055-57). Перад выбарам, у 1983-2005 гг., быў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння і адным з самых блізкіх паплечнікаў Яна Паўла ІІ.
У пачатку красавіка арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI, запэўніў: “Дзякуй Богу, у кляштары Mater Ecclesiae мы спраўляемся з усім, асабліва Папа-эмерыт”. “Мы жывём як у строгай кляўзуры”, - паведаміў іерарх. “Няма ніякіх візітаў, і мы нікога не наведваем. Як усім вядома, цяпер існуюць адпаведныя патрабаванні, якія гэтага не дазваляюць, і мы выконваем іх”, - дадаў ён.
Кажучы пра 93-ці Дзень нараджэння Бэнэдыкта XVI, арцыбіскуп Генсвайн прызнаўся, што не плануецца ніякіх візітаў “дэлегацый і асобных гасцей”. “Гэта будзе ціхі дзень без асаблівага святкавання. Мы молімся з надзеяй, што неверагодная пандэмія хутка будзе пераадолена”, - сказаў прэфект Папскага дома.