Augusto-zampini.jpg

Дапаможны сакратар у Дыкастэрыі па інтэгральным развіцці

9 красавіка 2020 г. Францішак прызначыў кс. Аўгуста Дзампіні, супрацоўніка Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавеку, дапаможным сакратаром гэтай ватыканскай структуры.

50-гадовы аргентынскі святар нарадзіўся ў 1969 г. у Буэнас-Айрэсе. Перад паступленнем у духоўную семінарыю, вывучаў права ў Аргентынскім каталіцкім універсітэце, працаваў адвакатам у Нацыянальным банку.

У 2004 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, займаўся душпастырскай і выкладчыцкай дзейнасцю, абараніў дзве доктарскія дысертацыі па тэалогіі ў Роэгемптанскім і Кембрыджскім універсітэтах у Вялікабрытаніі.

З 2017 г. узначальваў у Дыкастэрыі па інтэгральным развіцці дэпартамент “Развіццё і вера”, які займаецца пытаннямі эканомікі, фінансаў, працы, сацыяльны рухаў, карэнных народаў, міра і новых тэхналогій. Быў экспертам на апошнім Сінодзе Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне.

10 красавіка 2020, 13:20