Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Папа стварыў фонд для дапамогі найбольш пацярпелым ад пандэміі

Святы Айцец заснаваў спецыяльны фонд пры Папскіх місійных ініцыятывах з мэтай дапамогі людзям і супольнасцям, якія найбольш сур'ёзна пакутуюць ад пандэміі каронавіруса.

Сродкі, якія будуць паступаць на рахунак, пойдуць па падтрымку дзейнасці шматлікіх бальніц і клінік, прытулкаў і дамоў састарэлых, навучальных устаноў на місійных тэрыторыях. Пантыфік заклікаў Касцёл ва ўсім свеце шчодра падтрымаць ініцыятыву ахвяраваннямі і ад свайго імя зрабіў першы ўзнос памерам 750 тыс. долараў ЗША.

“Праз абвяшчэнне Касцёлам Евангелля і канкрэтную дапамогу з выкарыстаннем нашай шырокай сеткі мы можам прадэманстраваць, што ніхто не з’яўляецца самотным падчас гэтага крызісу”, - падкрэсліў арцыбіскуп Джамп’ера Даль Тоза, старшыня Папскіх місійных ініцыятыў.

Ахвяраванні можна пералічыць на спецыяльны рахунак Адміністрацыі Папскіх місійных ініцыятыў (Amministrazione Pontificie Opere Missionarie): IT84F0200805075000102456047 (SWIFT UNCRITMM) з пазнакай: “Fund Corona-Virus.”
 

07 красавіка 2020, 13:35