1583848669448.JPG

Святы Пасад на тры тыдні працягнуў меры, звязаныя з пандэміяй

Да 3 мая 2020 г. Святы Пасад працягнуў дзеянне мер, прынятых да гэтага часу для барацьбы з крызісам здароўя, звязаным з пандэміяй COVID 19, - гаворыцца ў спецыяльнай заяве.

Трэба адзначыць, што ватыканскія меры ідэнтычныя тым, якія ўвялі ўлады Італьянскай Рэспублікі.

Нагадаем, што структуры Святога Пасаду працягваюць служыць Касцёлу, захоўваючы ўсе неабходныя санітарныя нормы. Такое рашэнне было прынята 12 сакавіка 2020 г. на пазачарговым міжведамасным пасяджэнні з удзелам кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай курыі. Пры гэтым застаюцца зачыненымі месцы паломніцтва: плошча і сабор св. Пятра, не працуюць Ватыканскія музеі, Пантыфік часова прыпыніў працэсуальную дзейнасць ватыканскіх судовых органаў.

14 красавіка 2020, 14:02