Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Святы Пасад атрымаў медыцынскую дапамогу ад Кітая

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў аб пастаўцы ў Ватыкан медыцынскіх сродкаў з Кітая, адрасаваных асобам, якія змагаюцца з каронавірусам.

“У гэтыя дні з Кітая, у прыватнасці праз арганізацыі “Cross Society of China” e “Hebei Jinde Charities Foundation”, у Ватыканскую аптэку былі дастаўлены медыцынскія сродкі, як выраз салідарнасці кітайскага народа і каталіцкіх супольнасцей з задзейнічанымі ў аказанне дапамогі пацярпелым ад COVID 19 і прадухілення распаўсюджвання эпідэміі каронавіруса”, - паведаміў Матэа Бруні.

“Апостальская Сталіца высока цэніць шчодры жэст і выказвае ўдзячнасць біскупам, каталіцкім вернікам, структурам і ўсім іншым кітайскім грамадзянам за гэту гуманітарную ініцыятыву, завяраючы ў пашане і малітве Святога Айца”, - дадаў афіцыйны прадстаўнік.

На пачатку лютага Апостальская Сталіца накіравала ў Кітай каля 700 тыc. масак для прадухілення распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. Ініцыятыва была рэалізавана Папскім элемазінарыем, кардыналам Конрадам Краеўскім у супрацоўніцтве з Ватыканскай аптэкай і супольнасцю кітайцаў, якія пражываюць у Італіі.
 

09 красавіка 2020, 14:31