covid-19-4960246_1280aem.jpg

Ватыкан уступіць у другую фазу выхаду з крызісу здароўя

У пачатку мая пачнецца паступовае аднаўленне дзейнасці Апостальскай Сталіцы, з адначасовым захаваннем мер бяспекі, - заявіла Зала Друку.

Паведамленне апублікавалі пасля пасяджэння кіраўнікоў дыкастэрый і ўстаноў Святога Пасаду, якое прайшло пад старшынствам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Падчас яго былі падкрэслены намаганні Святога Пасаду па збалансаванай барацьбе з крызісам.

Мэтай сустрэчы ў Старой Зале Сінода быў аналіз другой фазы выхаду з крызісу, звязанага COVID-19, якую плануюць пачаць у Ватыкане 4 мая 2020 г. Падчас яе будзе паступова аднаўляцца дзейнасць звычайных службаў, захоўваючы меры бяспекі ў галіне аховы здароўя для зніжэння заражэння, каб забяспечыць працу Святога Айца і Паўсюднага Касцёла, - гаворыцца ў паведамленні.

23 красавіка 2020, 11:35