Амерыканскі генетык стаў новым членам Папскай акадэміі навук
Францішак прызначыў амерыканскага навукоўца Эрыка Стывена Ландэра з Масачусэтскага тэхналагічнага інстытута ў Кембрыджы новым членам Папскай акадэміі навук.
63-гадовы прафесар, які нарадзіўся ў Нью-Ёрку, атрымаў мноства нацыянальных і міжнародных узнагарод. Генетык, малекулярны біёлаг і матэматык, ён адыграў наватарскую ролю ў вызначэнні, разуменні і біямедыцынскім прымяненні геному чалавека.
У цяперашні час Папская акадэмія навук аб’ядноўвае 80 навукоўцаў розных спецыяльнасцей з усяго свету, і не толькі католікаў. Яе старшынёй з’яўляецца нямецкі даследчык з Бонскага ўніверсітэта, прафесар Ёахім фон Браўн.
26 мая 2020, 11:43