Фінансы Ватыкана і пандэмія: дэфолту няма, але ёсць складанасці
Святы Пасад нельга параўноўваць з прадпрыемствам, і яго мэта – не атрыманне прыбытку, - звярнуў увагу кс. Хуан Антоніа Герэра Альвес. Кожны яго дэпартамент і ўстанова ажыццяўляе служэнне, а любое служэнне патрабуе выдаткаў. “Наша задача – максімальная стрыманасць і яснасць”, - растлумачыў нядаўна прызначаны прэфект.
Калі Святы Пасад і Ватыкан фарміруюць бюджэт, гаворка ідзе аб “бюджэце місіі”. І тут, адзначае святар, мы маем справу з параўнальна невялікімі сумамі, насуперак існуючым стэрэатыпам. Лічбы параўнальныя з бюджэтам сярэднестатыстычнага амерыканскага ўніверсітэта.
Што да выдаткаў, то прэфект прывёў наступныя лічбы: 45% – гэта зарплата супрацоўнікаў – прычым у Ватыкане зарплаты не так высокія, як многія сабе ўяўляюць, столькі ж ідзе на бягучыя выдаткі і 7,5% – на дабрачыннасць. Дэфіцыт бюджэту ў апошнія гады складаў ад 60 да 70 млн еўра.
На аснове гэтых дадзеных можна было б выказаць здагадку, што прычына дэфіцыту – у недахопах кіравання або ў бюракратыі, аднак гэта не так: “За гэтымі лічбамі стаіць місія Святога Пасаду і Папы, усё жыццё Касцёла і яго служэнне. Несправядліва казаць, што дэфіцыт пакрываецца сродкамі ад ініцыятывы “Грош св. Пятра” – ахвяраванняў вернікаў. Гэтыя ахвяры ідуць на фінансаванне місіі Апостальскай Сталіцы і папскія дабрачынныя ініцыятывы, і не пакрываюць усіх патрэб.
Кажучы аб “бюджэце місіі”, прэфект растлумачыў гэта на прыкладзе ватыканскіх СМІ: пра дзейнасць Папы Святы Пасад інфармуе на 36 мовах, у тым ліку праз радыё, тэлебачанне, інтэрнэт, газеты, што ўключае дзейнасць друкарні, выдавецтва, прэс-службы і так далей. Ватыканская сістэма камунікацыі не мае аналагаў у свеце і, зразумела, патрабуе значных укладанняў. Яна “паглынае” каля 15% бюджэту, там працуюць больш за 500 чалавек.
, - адзначыў кіраўнік фінансавага дэпартамента.
Яшчэ 10% ідуць на выдаткі Апостальскіх нунцыятур. Гаворка ідзе пра “маленькія пасольствы Евангелля, якія абараняюць дыпламатычныя адносіны і правы бедных, прасоўваючы дыпламатыю дыялогу, міру, клопату пра зямлю як нашым агульным доме”, - заўважыў езуіт.
Наступныя 10% прызначаюцца на Усходнія Цэрквы, якія нярэдка знаходзяцца ў сітуацыі пераследу або ў дыяспары. Каталіцкім супольнасцям, якія жывуць у нястачы – праз Кангрэгацыю евангелізацыі народаў – прызначана яшчэ 8,5% бюджэту. Затым ёсць выдаткі на Кангрэгацыю па справах кананізацыі і Кангрэгацыю веравучэння. Сродкаў патрабуе захаванне спадчыны чалавецтва ў Ватыканскай бібліятэцы і ў Ватыканскіх архівах.
Акрамя таго, Ватыкан плаціць падаткі Італьянскай Рэспубліцы: яны складаюць 6% прыбытку – каля 17 мільёнаў.
Усё гэта – сітуацыя да пачатку пандэміі. Сёння ж кажуць пра розныя “сцэнарыі” – больш ці менш аптымістычныя. Тлумачачы гэтыя прагнозы, кс. Герэра выказаў думку, што даходы скароцяцца ў лепшым выпадку на 25%, у горшым – на 45%.
Пакуль немагчыма сказаць, што будзе вырашальным фактарам. Несумненна, паменшацца даходы ад арэнды нерухомасці, паколькі Святы Пасад прыняў рашэнне скараціць арэндную плату для тых, хто знаходзіцца ў сітуацыі крызісу. Акрамя таго, было вырашана ўрэзаць усе выдаткі.
Няправільна казаць аб “дэфолце”, як пішуць некаторыя СМІ. Хоць наперадзе Святы Пасад і Ватыкан чакаюць няпростыя гады, на думку прэфекта, заўсёды трэба ўлічваць тры прыярытэты – аплату працы работнікаў, дапамогу бедным і падтрымку Касцёлаў, што знаходзяцца ў складанай сітуацыі.
, - падкрэсліў кіраўнік Сакратарыята па эканамічных пытаннях.
Што тычыцца канкрэтных мер па скарачэнні выдаткаў у ватыканскіх установах, то неўзабаве будзе распрацаваны адмысловы механізм, які прадугледжвае “спалучэнне цэнтралізацыі з субсідыярнасцю, аўтаноміі з кантролем, прафесіяналізму з пакліканнем”.
Гаворачы пра рэпутацыю фінансавых устаноў Святога Пасаду пасля некаторых расследаванняў аб інвестыцыях, прэфект падкрэсліў, што трэба “з пакорай прызнаць памылкі мінулага, каб іх не паўтараць, і, калі ёсць, то і памылкі дня сённяшняга. Часам здараецца, – як гэта адбылося з намі, – што мы раскрываем душу людзям, не годным даверу”, - канстатаваў ватыканскі прэфект.