Новы кіраўнік ватыканскага Фонду аховы здароўя
Папа Францішак прызначыў італьянскага ўрача Джавані Батыста Даліета новым кіраўніком Фонду аховы здароўя (FAS), у якім застрахаваны ўвесь ватыканскі персанал.
Дзякуючы існаванню медыцынскай структуры, супрацоўнікі Рымскай курыі і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, а таксама члены іх сем’яў, маюць магчымасць праходзіць амбулаторныя кансультацыі і працэдуры, якія прапануюцца ў клініцы, размешчанай у непасрэдна ў Ватыкане. Паслугамі мясцовай аптэкі могуць карыстацца ўсе жадаючыя, пры ўмове наяўнасці рэцэпта.
Лячэнне ў шпіталі, рэабілітацыя і стаматалагічная дапамога забяспечваюцца ў супрацоўніцтве з італьянскімі бальніцамі і спецыялізаванымі кабінетамі, з якімі Упраўленне аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан падпісвае спецыяльныя ўмовы.
20 ліпеня 2020, 11:45