Папа падчас агульнай аўдыенцыі. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас агульнай аўдыенцыі. Ілюстрацыйнае фота 

Аднаўляюцца агульныя аўдыенцыі Пантыфіка з удзелам вернікаў

Прэфектура Папскага дома паведаміла, што з наступнай серады, 2 верасня 2020 г., пасля паўгадавога перапынку, адновяцца агульныя аўдыенцыі Святога Айца з непасрэдным удзелам вернікаў.

Згодна з рэкамендацыямі ватыканскіх санітарных службаў, у верасні агульныя аўдыенцыі будуць праходзіць не на плошчы св. Пятра, а ў двары Апостальскага палаца. Пачынацца яны будуць у 9.30. Удзел змогуць прыняць усе ахвотныя без неабходнасці атрымання білетаў.

Уваход будзе ажыццяўляцца з 7.30 з правага боку каланады плошчы св. Пятра.
 

26 жніўня 2020, 12:53