Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Адпачынак на моры для бяздомных ад імя Францішка

Дзякуючы ініцыятыве Апостальскай элемазінарыі, рымскія бяздомныя маюць магчымасць адпачыць на моры і правесці час разам не толькі на вуліцах горада.

Кардынал Конрад Краеўскі распавёў, што паездкі невялікімі групамі адбываюцца амаль штодзённа ў працоўныя дні, калі марское ўзбярэжжа недалёка ад Рыма не перапоўнена людзьмі. Бедных ад імя Папы таксама запрашаюць на піцу. Адпачынак адбываецца з захаваннем норм санітарнай бяспекі.

“Яны па-сапраўднаму радуюцца. Гэта вялікі падарунак, бо ў гэтых людзей няма іншай магчымасці ўбачыць мора. Мы не маем ніякай праграмы, у адрозненне ад палітыкаў, якія шмат гавораць. Робім простыя рэчы ў стылі Маці Тэрэзы”, - распавёў парталу adnkronos.com Элемазінарый Яго Святасці.
 

31 жніўня 2020, 12:32