Святы Пасад скіраваў пасланне на Сусветны дзень турызму
У пасланні адзначаецца, што сёлета Сусветны дзень турызму пазначаны пандэміяй каронавіруса, якая выклікала “беспрэцэдэнтны крызіс у многіх сектарах, звязаных з турыстычнай індустрыяй”: паводле найгоршых з прагнозаў, да канца 2020 г. колькасць міжнародных турыстаў паменшыцца прыкладна на 1 млрд. чалавек, што будзе каштаваць сусветнай эканоміцы каля 1 200 млрд. долараў і пацягне за сабой велізарнае скарачэнне працоўных месцаў.
, - напісаў прэфект Дыкастэрыі па служэннi iнтэгральнаму развіццю чалавека.
Ён выказаў меркаванне, што тэма “Турызм і сельскае развіццё”, выбраная Сусветнай турысцкай арганізацыяй (OMT) у якасці дэвізу сёлетняга свята, “своечасова ўказвае на адзін са шляхоў да магчымага аднаўлення турыстычнага сектару”.
“Гаворка ідзе пра пашырэнне ўстойлівага і адказнага турызму, які, развіваючыся згодна з прынцыпамі сацыяльнай і эканамічнай справядлівасці і з поўнай павагай да навакольнага асяроддзя і культур, прызнае цэнтральнае месца за гасціннай мясцовай супольнасцю і яе правамі быць актыўным удзельнікам устойлівага развіцця і несці сацыяльную адказнасць за ўласную тэрыторыю”, - адзначыў кардынал Тарксан.
, - дадаў іерарх.
Кардынал Тарксан заўважыў, што турызм, здольны бачыць дары зямлі і дзяліцца імі, можа навучыць новаму сталю жыцця. “Мудрасць тых, хто апрацоўвае зямлю, набытая шляхам назіранняў і чакання, безумоўна, можа дапамагчы сучаснаму мітусліваму свету ўраўнаважыць рытмы штодзённага жыцця з натуральнымі. Збліжэнне турызму і сельскага развіцця – гэта добры спосаб пазнаць новыя культуры, заразіцца каштоўнасцямі клопату аб стварэнні і абароны стварэння, што сёння ўяўляе сабой не толькі маральны абавязак, але і тэрміновую патрэбу калектыўных дзеянняў”, - гаворыцца ў пасланні.
У дакуменце сцвярджаецца, што ў святле пандэміі і выкліканых ёю праблем і абмежаванняў турызм можа стаць “інструментам блізкасці”, прадэманстраваць сваё “пераўтваральнае аблічча”, “як рэкрэатыўная дзейнасць, якая спрыяе росту братэрства паміж народамі”.
Кардынал Тарксан падкрэсліў неабходнасць прыняцця мер па падтрымцы заробку работнікаў сферы сельскага турызму, а таксама па абароне найбольш уразлівых сельскіх супольнасцей.
, - сцвердзіў пурпурат.
У пасланні гучыць заклік да распарадчыкаў і адказных за эканамічную палітыку на нацыянальным узроўні, каб яны пашыралі і падтрымлівалі адказны турызм, каб звярталі ўвагу на маргіналізаваныя тэрыторыі, даючы ім магчымасць для развіцця, ставячыся з належнай павагай да іх адмысловага паклікання, да ўдзелу мясцовых супольнасцей у працэсах прыняцця рашэнняў, павышаючы ўзровень заробку тых, хто працуе на зямлі.
Асобны зварот скіраваны да экалагічных рухаў і да ўсіх тых, хто ўдзельнічае ў абароне навакольнага асяроддзя, каб сваёй дзейнасцю яны “спрыялі навяртанню сэрцаў у кірунку здаровай і правільнай інтэгральнай экалогіі, дзе каштоўнасць чалавека яднаецца з аховай умоў жыцця сельскіх мясцовасцей, размешчаных у занядбаных зонах”.
“Няхай вернікі і парафіі рупліва і шчодра адказваюць на патрэбы работнікаў сферы турызму, якая сёння знаходзіцца ў цяжкім становішчы, і разам развіваюць сеткі блізкасці”, - пажадаў кардынал Тарксан.
Пасланне завяршаецца словамі падзякі, скіраванымі да ўсіх, “хто ў гэты час выпрабавання праяўляе салідарнасць і падтрымку тым, якія жывуць дзякуючы турызму, асабліва ў сельскіх мясцовасцях”.