Святы Пасад: вяртанне да “нармальнай” літургіі пасля каранціну
Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў апублікавала дакумент “Вернемся з радасцю да Эўхарыстыі. Ліст старшыням біскупскіх канферэнцый Каталіцкага Касцёла аб здзяйсненні літургіі падчас і пасля пандэміі новага каронавіруса”. Пасланне за подпісам кардынала Рабера Сара датаванае 15 жніўня 2020 г., было ўхвалена Папам 3 верасня.
Хрысціянская супольнасць ніколі не імкнулася да ізаляцыі і ніколі не ператварала Касцёл у закрыты горад. Хрысціяне заўсёды стараліся быць часткай грамадства, хоць і ўсведамлялі сваю іншасць. І зараз, у перыяд пандэміі, католікі праявілі адказнасць: прытрымліваліся рэкамендацый грамадзянскіх улад і экспертаў і прынялі шэраг няпростых і балючых рашэнняў, аж да спынення ўдзелу вернікаў у Эўхарыстыі на працяглы час. Але як толькі гэта дазваляюць умовы, неабходна “неадкладна вяртацца да нармальнасці хрысціянскага жыцця”, - гаворыцца далей у тэксце.
, - адзначылі аўтары.
Якім бы важным ні было служэнне сродкаў камунікацыі для хворых і тых, хто не можа прыйсці ў храм, “ніякую трансляцыю нельга прыраўноўваць да асабістага ўдзелу, ніякая трансляцыя не можа яго замяніць”, - падкрэсліваецца ў пасланні.
Фізічны кантакт з Панам жыццёва неабходны і незаменны. Як толькі будуць выяўлены і ўведзены меры па стрымліванні віруса, усе павінны зноў заняць сваё месца ў сходзе вернікаў.
У заключнай частцы паслання кардынал Сара назваў некаторыя прынцыпы вяртання да здзяйснення Эўхарыстыі з удзелам вернікаў.
Аўтар адзначыў, што належная ўвага да гігіенічных норм і мер бяспекі не павінна прывесці да “стэрылізацыі, хай і міжвольнай, жэстаў і абрадаў, да асцярог і няўпэўненасці вернікаў”. Акрамя таго, прысутнасць свецкіх на Эўхарыстыі не павінна расцэньвацца грамадзянскімі ўладамі як збіранне людзей з рэкрэатыўнай мэтай. Літургічныя прадпісанні адносяцца да сферы паўнамоцтваў касцёльных, а не грамадзянскіх улад.
Нарэшце, “варта прызнаваць права верных прымаць цела Хрыста і ўшаноўваць Пана ў Эўхарыстыі прадпісаным спосабам, без абмежаванняў, тым больш калі яны выходзяць нават за рамкі прадугледжаных гігіенічных норм, устаноўленых дзяржаўнымі ўладамі ці біскупамі”.
Кардынал Сара дае вельмі дакладнае ўказанне: “Надзейным прынцыпам, каб не памыліцца, з’яўляецца паслухмянасць. Паслухмянасць праву Касцёла, паслухмянасць біскупам”.
У заключэнне прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў падкрэслівае, што Касцёл абараняе чалавечую асобу “цалкам” і таму спалучае “неабходны клопат пра грамадскае здароўе” з “абвяшчэннем і кіраўніцтвам да вечнага збаўлення душ”.