Ватыканскі прэфект перамог каронавірус
Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Луіс Антоніа Тагле атрымаў негатыўны тэст на каронавірус, паведамілі ў Папскім філіпінскім калегіуме ў Рыме 23 верасня 2020 г.
Іерарх выздаравеў праз 13 дзён пасля дыягнаставання COVID-19. Хвароба працякала бессімптомна, пурпурат знаходзіўся ў строгай ізаляцыі на Філіпінах. Цяпер ён можа наведаць сваякоў і скарыстацца кароткім адпачынкам на Радзіме.
З моманту прыбыцця ў Рым у лютым кардынал Тагле жыве ў Філіпінскім калегіуме. Больш за 30 святароў і супрацоўнікаў установы патрапілі ў каранцін, усе тэсты на COVID-19 далі адмоўны вынік.
Іерарх стаў першым кіраўніком ватыканскай дыкастэрыі, які заразіўся каронавірусам. Перад ад’ездам з Рыма тэст, праведзены 7 верасня, даў адмоўны вынік. Аднак пасля прыбыцця ў Манілу 11 верасня ў яго знайшлі COVID-19.
На Філіпінах мінімум у чатырох біскупаў быў выяўлены каронавірус, двое з іх памерлі.
24 верасня 2020, 12:52