У Ватыкан прыбылі фінансавыя эксперты Савета Еўропы
30 верасня 2020 г. у Ватыкан прыбылі інспектары Moneyval – Камітэта экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мер барацьбы з адмываннем грошай.
Візіт праводзіцца ў кантэксце пятага раўнду экспертызы, узгодненага яшчэ ў 2019 г. На гэтым этапе будзе праведзена ацэнка эфектыўнасці заканадаўчых і інстытуцыйных мер, прынятых Святым Пасадам і Ватыканам у апошнія гады з мэтай прадухілення адмывання грошай і фінансавання тэрарызму.
Візіт фінансавых экспертаў у Ватыкан з’яўляецца часткай звычайнага працэсу, які пачаўся ў 2012 г., - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.
30 верасня 2020, 13:35