Ватыканская аэраграма, прысвеная мучанікам і героям пандэміі Ватыканская аэраграма, прысвеная мучанікам і героям пандэміі 

Ватыкан: аэраграма ў гонар мучанікаў і герояў пандэміі

Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел выпусціў паштовыя маркі, паштоўкі, філатэлістычныя наборы і аэраграму, прысвечаныя галоўным падзеям у жыцці Касцёла і свету ў 2020 г.

Асаблівай тэмай стала барацьба з пандэміяй каронавіруса. Ёй была прысвечана аэраграма – ліст тонкай паштовай паперы, які складаецца так, што знешні бок ліста ўтварае капэрту. На ёй была змешчана выява ўрача, санітаркі і святара, якія схіліліся над хворым, а таксама надпіс на італьянскай мове: “I martiri e gli eroi del coronavirus” (Мучанікі і героі каронавіруса).

Паводле кс. Франчэска Мацытэлі, намесніка старшыні Ватыканскага філатэлістычна-нумізматычны аддзела, выявы на аэраграме натхнёныя вучэннем Святога Айца, які на св. Імшах падчас вострай фазы пандэміі адзначаў каштоўнасць укладу ў барацьбу з каронавірусам прадстаўнікоў розных прафесій.

У Ватыкане пабачыла свет таксама новыя філатэлістычная прадукцыя з нагоды 100-годдзя абвяшчэння св. Яфрэма Сірыйскага Доктарам Касцёла, спецыяльнага года, прысвечанага энцыкліцы “Laudato si’”, 100-годдзю заснавання Марскога душпастырства “Stella Maris” і 50-годдзю дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Кот-д’Івуарам.
 

11 верасня 2020, 13:14