Падчас інаўгурацыі абноўленага памяшкання Ватыканскай аптэкі Падчас інаўгурацыі абноўленага памяшкання Ватыканскай аптэкі 

Ватыканская аптэка: сучасна, уважліва, гуманна

Кіраўнік Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, кардынал Джузэпэ Бэртэла ўзначаліў інаўгурацыю адрамантаванага памяшкання Ватыканскай аптэкі. У 2024 г. яна адзначыць 150-годдзе служэння.

У выніку рэструктурызацыі фармацэўтычнай структуры, якая праводзілася з 2017 г., адбылася рэарганізацыя складоў, пашырэнне гандлёвай плошчы і паскарэнні абслугоўвання кліентаў. Дзякуючы рабатызаванай сістэме, працэс набыцця лекаў значна паскорыўся.

Аптэка служыць не толькі людзям, якія жывуць і працуюць у Ватыкане, але і рымлянам і ўсім, хто мае патрэбу ў леках, асабліва тых, якія складана знайсці, бо яны звязаны з асаблівымі і рэдкімі захворваннямі. Штотыдзень сюды прыходзяць тысячы людзей з усяго свету.

Рамонтныя работы былі накіраваны на паскарэнне выканання заказаў і пастаўкі прэпаратаў. Аптэка працуе штодня з 8.30 да 18.00 і па суботах з 8.30 да 13.00.

“У нашай аптэкі вельмі шмат кліентаў. Таму мы былі вымушаны выдаваць ім лекі ў спешцы, не маючы магчымасці пачуць усе іх пытанні і адказаць на іх. Менавіта імкнучыся да больш блізкага і гуманнага абслугоўвання, мы папрацавалі над пашырэннем гандлёвых памяшканняў. Нашай задачай было ўдвая скараціць час дастаўкі лекаў, каб кантактаваць з людзьмі належным чынам, даваць рэкамендацыі і дакладна разумець іх патрэбы”, - патлумачыў у інтэрв’ю Vatican News дырэктар установы, брат Бініш Томас Мулакал з Ордэна Баніфратраў.

На складзе Ватыканскай аптэкі знаходзіцца больш за 40 тыс. прэпаратаў, фармацэўты штодня абслугоўваюць больш за 2 тыс. кліентаў. Пры гэтым персанал вельмі нешматлікі – усяго 65 чалавек. Цяпер аптэка ў цэлым займае плошчу ў 1 тыс. м.кв., на якой змяшчаюцца: гандлёвая зала, падземныя склады, офісы і аддзел касметыкі.
 

17 верасня 2020, 12:50