Агульныя аўдыенцыі будуць праходзіць у форме відэатрансляцый
Прычына вымушаных мер – пандэміяй каронавіруса. За прамым эфірам можна будзе сачыць з дапамогай ватыканскіх СМІ, у тым ліку парталу Vatican News.
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што рашэнне было прынята як наступства паведамлення пра выяўленне станоўчага выніку тэсту на COVID-19 у аднаго з удзельнікаў агульнай аўдыенцыі, якая праходзіла 21 кастрычніка, а таксама з мэтай прадухілення стварэння пагрозы для здароўя ўдзельнікаў.
Агульныя аўдыенцыі сёлета ўжо праводзіліся ў фармаце відэатрансляцый з 11 сакавіка па 2 верасня. Пасля 189-дзённага перапынку Папа зноў пачаў сустракацца з вернікамі. Спачатку аўдыенцыі адбываліся ва ўнутраным дворыку Апостальскага палацу, затым – у ватыканскай Зале Паўла VI.
У сувязі з пандэміяй папскія цэлебрацыі ў бліжэйшыя месяцы будуць праходзіць у прысутнасці вельмі абмежанавай колькасць вернікаў, калі эпідэміялагічная сітуацыя не зменіцца.