Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Агульныя аўдыенцыі будуць праходзіць у форме відэатрансляцый

З 4 лістапада 2020 г. агульныя аўдыенцыі зноў будуць праходзіць без удзелу вернікаў – у форме відэатранляцыі з прыватнай Папскай бібліятэкі ў Апостальскім палацы.

Прычына вымушаных мер – пандэміяй каронавіруса. За прамым эфірам можна будзе сачыць з дапамогай ватыканскіх СМІ, у тым ліку парталу Vatican News.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што рашэнне было прынята як наступства паведамлення пра выяўленне станоўчага выніку тэсту на COVID-19 у аднаго з удзельнікаў агульнай аўдыенцыі, якая праходзіла 21 кастрычніка, а таксама з мэтай прадухілення стварэння пагрозы для здароўя ўдзельнікаў.

Агульныя аўдыенцыі сёлета ўжо праводзіліся ў фармаце відэатрансляцый з 11 сакавіка па 2 верасня. Пасля 189-дзённага перапынку Папа зноў пачаў сустракацца з вернікамі. Спачатку аўдыенцыі адбываліся ва ўнутраным дворыку Апостальскага палацу, затым – у ватыканскай Зале Паўла VI.

У сувязі з пандэміяй папскія цэлебрацыі ў бліжэйшыя месяцы будуць праходзіць у прысутнасці вельмі абмежанавай колькасць вернікаў, калі эпідэміялагічная сітуацыя не зменіцца. 
 

30 кастрычніка 2020, 09:13