Барталамей І прыедзе ў Ватыкан, каб сустрэцца з Францішкам
20 кастрычніка Барталамей І возьме ўдзел у Мірнай сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю св. Эгідзія, якая сёлета пройдзе на тэму “Ніхто не збаўляецца сам – Мір і братэрства”.
Акрамя таго, 21 кастрычніка ў Папскім універсітэце Антоніянум Патрыярху будзе нададзены тытул ганаровага доктара філасофскіх навук. Мерапрыемства адбудзецца з захаваннем правіл прафілактыкі COVID-19 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры на YouTube.
Сустрэчы Францішка і Барталамея І носяць рэгулярны характар. Праваслаўны іерарх неаднаразова наведваў Ватыкан, Францішак быў з візітам у рэзідэнцыі Патрыярха Канстантынопальскага. Яны сустракаліся падчас пілігрымкі Пантыфіка ў Святую Зямлю, разам наведвалі бежанцаў на грэчаскім востраве Лесбас. Папярэдні візіт Барталамея І ў Ватыкан прайшоў 17 верасня 2019 г.