Кардынал П'етра Паралін і Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа Кардынал П'етра Паралін і Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа 

Дзяржсакратар ЗША з візітам у Ватыкане

Кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін у суправаджэнні арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, Сакратара па адносінах з дзяржавамі, сустрэўся з Дзяржсакратаром ЗША Майклам Рычардам Пампэа.

Сустрэча адбылася 1 кастрычніка 2020 г. у Ватыкане. Яна працягвалася каля 45 хвілін. “Падчас перамоў, якія праходзілі ў паважлівай, нязмушанай і шчырай атмасферы, бакі абмяняліся пазіцыяй адносна Кітайскай Народнай Рэспублікі”, - паведаміў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Акрамя таго, гаворка ішла пра сітуацыю ў рэгіёнах, закранутых канфліктамі і крызісам, у прыватнасці на Каўказе, Блізкім Усходзе і ўсходнім Міжземнамор’і.
 

01 кастрычніка 2020, 14:24