Арцыбіскуп Антэ Ёзіч і намеснік Міністра замежных спраў РБ Сяргей Алейнік / Фота: mfa.gov.by Арцыбіскуп Антэ Ёзіч і намеснік Міністра замежных спраў РБ Сяргей Алейнік / Фота: mfa.gov.by 

Нунцый сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі

21 кастрычніка 2020 г. Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам.

Нагодай стала ўручэнне прадстаўніком Папы копіі даверчых грамат. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь, - паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў.

Новы Апостальскі нунцый быў прызначаны ў Беларусь 21 мая 2020 г. 53-гадовы ватыканскі дыпламат харвацкага паходжання прыбыў у краіну 11 кастрычніка.

Нагадаем, што Сяргей Алейнік з’яўляецца таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі пры Святым Пасадзе.
 

22 кастрычніка 2020, 10:08