Супрацоўнікі Францішка занепакоены пагрозай для яго здароўя
Святар адзначыў, што 83-гадовы Францішак, якому ў маладосці выдалілі частку лёгкага, падвяргаецца высокай рызыцы ўскладненняў у выпадку заражэння каронавірусам.
Святы Айцец пачаў выкарыстоўваць маску толькі ў апошні час, напрыклад, на мінулым тыдні падчас міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы ў Капітоліі. Хоць тыдзень таму падчас агульнай аўдыенцыі Пантыфік размаўляў з біскупамі без маскі, тое ж было і ў суботу, падчас сустрэчы з прэм’ерам Іспаніі Санчэсам.
Кс. Дзампіні таксама не хавае занепакоенасці выпадкамі каронавіруса ў шэрагах Швейцарскай гвардыі і сярод жыхароў Дома св. Марты. Ён адзначыў, што ў Ватыкане дзейнічаюць вельмі строгія правілы санітарнай бяспекі, але выпадкі заражэння, на жаль, ёсць.
Ватыканская камісія па надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каронавіруса, у якой працу кс. Дзампіні, была створана ў красавіку ў рамках Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Яна дзейнічае ў супрацоўніцтве з усімі структурамі Рымскай курыі і мясцовымі Касцёламі, таксама сусветнымі інтэлектуальнымі цэнтрамі.