50 гадоў таму на Паўла VI быў здзейснены напад
У міжнародным аэрапорце філіпінскай сталіцы на Пантыфіка з кінжалам накінуўся мастак-сюррэаліст Бэнхамін Мендоса-і-Амарыі Флорэс.
“Напярэдадні кожнага падарожжа, - успамінаў у сваіх мемуарах асабісты сакратар Паўла VI, кс. Паскуале Макі, - Папу папярэджвалі аб магчымым нападзе, пачынаючы ад паездкі ў Святую Зямлю і заканчваючы апошняй пілігрымкай на Далёкі Усход. Спецслужбы таксама паведамлялі аб гэтым у Дзяржсакратарыят. І кожны раз Папа не вагаючыся і давяраючы Богу адпраўляўся ў падарожжа”.
У сваіх запісах Пантыфік прызнаваўся, што палічыў балівійскага жывапісца, які быў апрануты як святар, “адным з многіх, хто хацеў яго павітаць, пацалаваць у руку, або сказаць што-небудзь”. Адным ударам зламыснік параніў Папу ў шыю, на шчасце яго абараніў цвёрды каўнер, а другім – у грудзі каля сэрца”.
“Святы Айцец, пасля кароткай разгубленасці, міла ўсміхнуўся. (...) Затым адправіўся на сцэну для прамовы, не згадваючы пра напад: яго белая сутана, аднак, была адзначана плямай крыві”, - успамінаў дон Макі.
Пасля ўсіх цырымоній, прыбыўшы ў нунцыятуру, калі Павел VI змог распрануцца, убачыў, што на кашулі, недалёка ад вобласці сэрца, была вялікая пляма крыві. На шчасце, рана аказала павярхоўнай, і інцыдэнт завяршыўся для Пантыфіка без пагрозы для жыцця і здароўя. Кінжал спыніўся практычна ў некалькіх сантыметрах ад сэрца Святога Айца.