Апостальская бібліятэка абараняецца ад хакерскіх нападаў
Як распавёў у гутарцы з журналістам theguardian.com Манліа Мічэлі, кіраўнік інфармацыйнай службы Бібліятэкі, з таго часу, як у 2012 г. у тут прыступілі да аблічбоўкі калекцыі, адбываецца каля 100 кібератак у месяц. Іх колькасць пастаянна расце.
Для таго, каб абараніць свой маштабны праект, папская ўстанова заключыла партнёрскую дамову з кампаніяй Darktrace, якая спецыялізуецца на кібербяспекі.
, - адзначыў Мічэлі.
Найбольш шкоднаснымі і пагрозлівымі для архіва Апостальскай бібліятэкі з’яўляюцца так званыя праграмы-вымагальнікі – даволі распаўсюджаны від хакерскай атакі, калі нелегальны праграмны код непрыкметна пранікае ў камп’ютэрную сетку, а затым неверагодна хутка блакіруе файлы да таго часу, пакуль кампанія або арганізацыя не заплаціць пэўную суму, звычайна даволі значную.
Бібліятэка, заснаваная ў 1451 г. папам Сікстам IV, сёння належыць да ліку найважнейшых даследчых інстытутаў свету, у яе фондах захоўваецца адна з лепшых калекцый рукапісаў, кніг, прадметаў выяўленчага мастацтва, манет і медалёў.
Мічэлі таксама дадаў, што праект дігіталізацыі бібліятэчных фондаў, а гэта 41 млн старонак, мае на мэце не толькі забеспечыць фізічную захаванасць артэфактаў, але і даць шырокі доступ да іх даследчыкам. “Гэта велізарны крок да роўнасці ў адукацыі”, - заявіў кіраўнік інфармацыйнай службы. Да цяперашняга часу аблічбавана каля 25% дакументаў Бібліятэкі.